БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім раёне мужчына загінуў, косячы траву трымерам

11.08.2022 / 15:42

Nashaniva.com

Жыхар Брэста касіў траву электрычным трымерам і не заўважыў у высокай траве падлучаны да сеткі дрот падаўжальніка, які наматала на катушку прылады, паведамляе СК.

Няшчасны выпадак у Брэсцкім раёне адбыўся вечарам 5 жніўня ў двары лецішча ў садовым таварыстве «Палянка-1».

63-гадовы жыхар Брэста касіў траву электрычным трымерам. У высокай траве ён не заўважыў падлучаны да сеткі провад падаўжальніка, які наматала на катушку трымера. У выніку мужчына атрымаў электратраўму.

Медыкі спрабавалі выратаваць жыццё пацярпелага, аднак ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула