БЕЛ Ł РУС

Беларусы загінулі ў ДТЗ у Стаўрапольскім краі Расіі

12.08.2022 / 09:53

Nashaniva.com

Грамадзяне Беларусі загінулі ў аварыі ў Стаўрапольскім краі. Яна адбылася сёння раніцай на 297-м кіламетры федэральнай трасы «Каўказ» у Андропаўскім раёне Стаўрапольскага края.

Фота ГІБДД Стаўрапольскага раёна 

Lada Vesta сутыкнулася з грузавіком КамАЗ. Легкавік выехаў на сустрэчную паласу па нявысветленых пакуль прычынах. Аўтааварыя адбылася паблізу павароту на сяло Куршава, таму раздзяляльная тросавая агароджа там не была прадугледжаная.

У аварыі загінулі кіроўца і яго 12-гадовая дачка. Яшчэ дзве жанчыны дастаўленыя ў бальніцу. У аўтамабілі ехала сям'я з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула