БЕЛ Ł РУС

Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»

12.08.2022 / 17:29

Nashaniva.com

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Бабруйска Сяргея Франчука. На відэа ён сярод іншага кажа, што з'яўляецца стрыечным братам намесніка камандзіра ў Палку Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, піша «Вясна».

Таксама на «пакаянным відэа» Франчук «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і ў тым, што пісаў негатыўныя каментарыі пра супрацоўнікаў міліцыі.

Па папярэдняй інфармацыі, яму прызначылі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне».

Ёсць інфармацыя, што падчас затрымання Сяргея моцна збілі — на «пакаянным відэа» ён стаіць з пластырам на ілбе.

Раней паведамлялася, што былі затрыманыя родныя загінулага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула