БЕЛ Ł РУС

Украінскія чыноўнікі паведамляюць, што расійскае ваеннае кіраўніцтва ўцякло з Херсона

15.08.2022 / 10:31

Nashaniva.com

13 жніўня пра гэта напісаў кіраўнік Мікалаеўскай вобласці Віталь Кім, а ў нядзелю ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона інфармацыю пацвердзіў першы намеснік кіраўніка Херсонскай абласной рады Юрый Сабалеўскі.

На пытанне пра тое, ці сапраўды ўкраінская артылерыя знішчыла ўсе маставыя пераправы з Херсона праз Дняпро, Сабалеўскі адказаў сцвярджальна.

«Я магу гэта пацвердзіць. Сапраўды, сёння ў оркаў не існуе ніводнага лагістычнага маршруту — бяспечнага і такога, які задавальняў бы іх ваенныя патрэбы менавіта па забеспячэнні ваеннай групоўкі, размешчанай каля Херсона. Відаць, гэта і стала асноўнай прычынай таго, што расійскае ваеннае камандаванне сапраўды пакінула Херсон. Большасць з іх ужо выехалі з Херсона, менавіта пра гэта ёсць звесткі», — сказаў ён.

Расійскі бок гэтую інфармацыю ніяк не каментуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула