БЕЛ Ł РУС

Дыверсанты падарвалі шэсць апор высакавольтных ліній у Курскай вобласці

16.08.2022 / 14:55

Nashaniva.com

«На працягу жніўня 2022 года дыверсанты беспакарана падарвалі шэсць апор высакавольтных ліній электраперадач, якія ідуць ад Курскай атамнай электрастанцыі», — паведамілі ў ФСБ Расіі.

«4, 9 і 12 жніўня ў Курчатаўскім раёне Курскай вобласці ўкраінскімі дыверсійнымі групамі здзейсненыя падрывы шасці апор высакавольтных ліній электраперадач (110, 330 і 750 кВ), праз якія Курскай АЭС ажыццяўляецца энергазабеспячэнне аб'ектаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Дыверсія, паводле заявы ФСБ, прывяла да «парушэння тэхналагічнага працэсу функцыянавання АЭС».

Затрымаць пакуль нікога не ўдалося, ахова аб'ектаў атамнай энергетыкі ўзмоцненая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула