БЕЛ Ł РУС

Шайгу паведаміў аб пачатку серыйнай вытворчасці гіпергукавых ракет «Цыркон»

20.08.2022 / 22:7

Nashaniva.com

Марская гіпергукавая ракета «Цыркон» фактычна прынята на ўзбраенне, адпаведныя дакументы будуць падпісаны ў 2022 годзе, заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, паведамляе «РИА Новости».

Шайгу ўдакладніў, што працягваецца вытворчасць іншых гіпергукавых ракет «Кінжал».

Ён дадаў, што на форуме «Армія-2022» былі падпісаны кантракты Мінабароны РФ і іншых сілавых ведамстваў на суму амаль паўтрыльёна рублёў. Яны датычацца ў тым ліку паставак зенітных ракетных сістэм С-500 і міжкантынентальных балістычных ракет «Сармат».

«Гэта зʼяўляецца такім чарговым аргументам таго, што мы далёкія ад ізаляцыі, і наш абаронна-прамысловы комплекс як працаваў, так і працуе, грунтоўна, надзейна, упэўнена», — дадаў Шайгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула