БЕЛ Ł РУС

У Гомелі дзяўчына загінула, робячы сэлфі

22.08.2022 / 10:30

Nashaniva.com

У Гомелі кампанія моладзі гуляла па горадзе. Дзяўчына загінула, робячы сэлфі.

У нядзелю раніцай кампанія моладзі гуляла па горадзе. Каля пяці гадзін раніцы 22-гадовая нецвярозая дзяўчына захацела сфатаграфавацца на пуцеправодзе над чыгуначнымі шляхамі, паведамляе СК.

Па тэхнічнай лесвіцы яна забралася на трубу, не ўтрымалася і ўпала з вышыні больш за дзевяць метраў на бетонную апору. Яна памерла да прыезду хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула