Амерыканская разведка папярэдзіла аб падрыхтоўцы расійскіх удараў па дзяржаўных аб'ектах Украіны
Ва ўрадзе ЗША адзначылі, што рассакрэчваюць гэтае папярэджанне разведкі, каб данесці асцярогі афіцыйных асоб наконт пагрозы да максімальна шырокай аўдыторыі.
Фота: Oleg Pereverzev
Пра гэта пішуць Reuters і The New York Times са спасылкай на заявы амерыканскіх чыноўнікаў.
Ва ўрадзе ЗША адзначылі, што рассакрэчваюць гэтае папярэджанне разведкі, каб данесці асцярогі афіцыйных асоб наконт пагрозы да максімальна шырокай аўдыторыі.
З папярэджаннем да ўкраінцаў выступіла і Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны. Асабліва асцярожнымі грамадзян заклікалі быць у Дзень незалежнасці Украіны 24 жніўня.
«Ёсць павышаная пагроза ракетных удараў і іншых правакацый, як унутры краіны, так і за мяжой. Расія і пуцінскі рэжым атакавалі незалежнасць Украіны. Яны сапраўды звіхнуліся на датах і сімвалах, таму цалкам лагічна было б перастрахавацца і быць гатовымі да таго, што і Дзень незалежнасці будзе атакаваны», — заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону прадстаўнік ГУР Андрэй Юсаў.