БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка: Пагадненне аб выкарыстанні партоў яшчэ не завершанае

26.08.2022 / 13:22

Nashaniva.com

Прэм'е-міністр Беларусі распавёў, як прасоўваюцца перамовы з Масквой па перавалцы беларускіх грузаў праз расійскія парты.

Фота: БелТА

Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, які сёння сустрэўся са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным.

— Пагадненне па пашырэнні выкарыстання партоў РФ для транспарціроўкі беларускіх грузаў таксама знаходзіцца ў фінальнай стадыі гатоўнасці. Гэта значыць, мы атрымліваем гарантаваныя правазныя магутнасці праз тэрыторыю РФ, у тым ліку ў паўднёвыя парты, — сказаў Раман Галоўчанка. — Па паўночным партам у нас усё вырашана, а цяпер пашыраемся на поўдзень. Гэта таксама важна, бо ёмістасць нашых грузаў дастаткова высокая, трэба замацаваць сваё месца там.

Раней, у чэрвені гэтага года, Мінск і Масква дамовіліся, што Беларусь зможа экспартаваць свае нафтапрадукты праз усе расійскія парты. Раней такія дамоўленасці прадугледжвалі, што беларускія грузы пастаўляюцца праз парты паўночна-заходняга рэгіёна Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула