БЕЛ Ł РУС

ISW: Пасля ўдараў УСУ Расія выводзіць з Крыма тэхніку і ўзмацняе СПА

27.08.2022 / 08:45

Nashaniva.com

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны ў сваёй справаздачы заявіў, што Расія працягвае перадыслацыраваць вайсковую тэхніку з Крыма ў Расію, верагодна, рэагуючы на ​​ўкраінскія ўдары па расійскіх тылавых раёнах у Крыме.

Таксама расійскія войскі ўмацоўваюць супрацьпаветраную абарону ў Крыме, каб супрацьстаяць украінскім ударам, бо цяперашняя расійская СПА неэфектыўная супраць украінскіх беспілотнікаў.

Цягам апошняга месяца Украіна нанесла некалькі ўдараў па вайсковых аб’ектах у Крыме. Апошнімі днямі ледзь не кожны дзень у розных гарадах акупаванага паўвострава спрацоўвае СПА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула