БЕЛ Ł РУС

1 верасня ў школах і ВНУ будзе шмат Лукашэнкі

28.08.2022 / 22:46

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант у інтэрв'ю АНТ сказала, што 1 верасня яе начальнік будзе «ва ўсіх школах і ВНУ». 

Праўда, пакуль Эйсмант не ўдакладніла, у якім фармаце гэта будзе адбывацца. Маўляў: «Гэта будзе і глабальна, і маштабна — так, як гэтага патрабуе час».

Раней у беларускіх СМІ і тэлеграм-каналах паведамлялася, што ў першы навучальны дзень вучням 10-11 класаў, а таксама студэнтам каледжаў і ліцэяў будуць паказваць трансляцыю «урока», які правядзе Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула