БЕЛ Ł РУС

Тралейбус «Вітаўт» паехаў браць Казань

25.09.2009 / 11:47

Тралейбус УП «Белкамунмаш» мадэлі АКСМ‑42003, што выпускаецца пад гандлёвай маркай «Вітаўт», адпраўлены на доследную эксплуатацыю ў Казань.

Пункт прызначэння абраны не выпадкова, сталіца Татарстана актыўна рыхтуецца да правядзення сусветнай Універсіяды‑2013.

Да яе адкрыцця плануецца пабудаваць сем новых тралейбусных ліній і пусціць хуткасны трамвай. Для гэтага патрабуецца 250 сучасных тралейбусаў і 125 трамваеў з павышанымі хуткаснымі характарыстыкамі.

Выпрабаванні «Вітаўта» ў Казані будуць доўжыцца два месяцы, пасля чаго будзе прынята рашэнне пра пастаўкі беларускіх машын у Татарстан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула