БЕЛ Ł РУС

Беларускія банкі далучацца да кітайскага аналага SWIFT

6.09.2022 / 17:12

Nashaniva.com

Беларускія банкі маюць намер падключыцца да кітайскага аналага аплатнай сістэмы SWIFT — нацыянальнай сістэмы банкаўскіх пераводаў CIPS. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер урада Мікалай Снапкоў.

Паводле Снапкова, першым гэта зробіць Беларусбанк, а затым за яго прыкладам пойдуць і астатнія фінансавыя ўстановы краіны.

Акрамя таго, у Беларусі плануюць укараніць яшчэ адну міжнародную аплатную сістэму. Гаворка ідзе пра UnionPay, створаны ў 2002 годзе Дзяржаўнай радай і Народным банкам Кітая. Ужо ў снежні, як чакаецца, Беларусбанк выпусціць першыя плацежныя карты гэтай сістэмы.

З дапамогай гэтых карт, як запэўнівае Снапкоў, беларусы змогуць разлічвацца не толькі ў межах сваёй краіны і ў Кітаі, але і ў сотні іншых дзяржаў свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула