БЕЛ Ł РУС

Аляксея Навальнага адправілі ў ШІЗА чацвёрты раз за месяц

7.09.2022 / 14:23

Nashaniva.com

Аляксей Навальны паведаміў, што яго чацвёрты раз запар адправілі ў штрафны ізалятар. Адразу пасля таго, як ён выйшаў з ШІЗА, адбыўшы трэцяе пакаранне тэрмінам сем сутак. Цяпер яму далі 15 сутак.

Аляксей Навальны. Фота: Rosfoto.ru / depositphotos.com

«Заадно адразу прызналі «злосным парушальнікам». А значыць, цяпер я ўнутры калоніі строгага рэжыму буду змешчаны на строгія ўмовы ўтрымання. Цікава, гэта будзе як у доктара Лектара ў «Маўчанні ягнят» ці ў Магнэта ў «Людзях Х»?» — жартуе палітык (паведамленне апублікаванае на яго старонках у сацсетках).

Чацвёртае запар змяшчэнне ў ШІЗА ён называе «рэакцыяй Крамля» на тое, што ён «не супакоіўся».

Раней ён заяўляў, што штрафныя ізалятары — помста за спробу стварыць прафсаюз зняволеных і турэмшчыкаў, а зусім не пакаранне за незашпілены верхні гузік або няправільнае вітанне ахоўніка, што было фармальнай падставай адправіць яго ў ізалятар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула