БЕЛ Ł РУС

У памежнай зоне забаранілі выкарыстоўваць без дазволу нават маленькія дроны

7.09.2022 / 17:22

Nashaniva.com

Пры выкарыстанні дрона на рэжымнай тэрыторыі каля мяжы цяпер трэба атрымліваць дазвол Дзяржаўнага памежнага камітэта. Адпаведныя правілы набылі моц 24 жніўня 2022 года, паведамляе прэс-служба ДПК.

Дрон-квадракоптар. Фота ілюстрацыйнае

Згодна з новымі правіламі, нельга выкарыстоўваць, не спытаўшыся дазволу ў ДПК, абсалютна любыя дроны, у той час як раней гэтае абмежаванне не закранала лятальныя апараты масай менш за 1 кг.

У паведамленні ДПК падкрэсліваецца: «Забароненае выкарыстанне і (або) валоданне беспілотнікам у памежнай паласе, а таксама яго пакіданне па-за населенымі пунктамі, размешчанымі ў памежнай зоне, без апавяшчэння органаў памежнай службы».

Некаторыя віды беспілотнікаў перад выкарыстаннем у памежнай зоне цяпер трэба зарэгістраваць. Падрабязную інфармацыю памежнікі прапануюць даведацца ў Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса Беларусі.

Штраф за невыкананне правілаў выкарыстання беспілотнікаў у памежнай паласе дасягае 50 базавых велічынь (1600 рублёў на сёння), у памежнай зоне — 20 базавых велічынь (640 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула