БЕЛ Ł РУС

У Кіеў прыехаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

8.09.2022 / 14:02

Nashaniva.com

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыбыў у Кіеў на перамовы з Уладзімірам Зяленскім. Візіт кіраўніка амерыканскага Дзярждэпа раней не анансаваўся.

Прыбыццё Блінкена ва ўкраінскую сталіцу пацвердзіў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны.

Паводле звестак AP, дзяржсакратар можа абвясціць аб новым пакеце дапамогі на суму больш за два мільярды даляраў для Украіны і іншых краін Еўропы, якім «патэнцыйна можа пагражаць Расія ў будучыні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула