БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: УСУ вызвалілі больш за 30 населеных пунктаў на Харкаўшчыне

9.09.2022 / 22:18

Nashaniva.com

УСУ вызвалілі і ўзялі пад кантроль больш за 30 населеных пунктаў на Харкаўшчыне, паведаміў у сваім традыцыйным вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

 «У частцы сёлаў рэгіёна працягваюцца мерапрыемствы па праверцы і арганізацыі бяспекі тэрыторыі, паступова бярэм пад кантроль новыя населеныя пункты — усюды вяртаем украінскі сцяг і абарону для нашых людзей», — падкрэсліў Зяленскі.

Якія менавіта яшчэ населеныя пункты Украіна вярнула пад свой кантроль, Зяленскі не ўдакладняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула