БЕЛ Ł РУС

У Харкаве аднавіліся водазабеспячэнне і праца электратранспарту

12.09.2022 / 08:46

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў кіраўнік горада Ігар Церахаў. Ён падзякаваў усім, хто ў вельмі складаную для Харкава ноч зрабіў усё магчымае для нармалізацыі жыцця: тушыў пажары, аднаўляў электра— і водазабеспячэнне.

Па яго словах, цяпер ідзе напаўненне сістэмы вадой, а метро і наземны электратранспарт працуюць у штатным рэжыме.

Таксама Церахаў напісаў пра абстрэл дома ў Новабаварскім раёне. Адзін чалавек загінуў і два пацярпелі.

Учора Расія нанесла ўдар па Харкаўскай ЦЭЦ, у выніку чаго часткова былі абясточаныя некалькі абласцей. Украінскі бок назваў абстрэл крытычнай інфраструктуры горада тэрактам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула