БЕЛ Ł РУС

Мінчук заснуў у электрычцы і забыў там 50 тысяч даляраў

20.09.2022 / 10:25

Nashaniva.com

Гісторыя скончылася шчасліва.

Калі мужчына вяртаўся ў прыгараднай электрычцы дадому з лецішча, з сабой у яго была сумка з буйной сумай грошай — амаль 50 тысяч даляраў і 4,4 тысячы еўра, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пачуўшы аб'яўленне патрэбнага прыпынку, хутка выбег з вагона, пакінуўшы сумку на сядзенні. Спахапіўся мінчук ужо на вуліцы, патэлефанаваў у міліцыю. Усё скончылася добра: сумку выявілі супрацоўнікі мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце і вярнулі яе мужчыну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула