Сахашчык пачаў выходзіць з расійскага грамадзянства
Валерый Сахашчык, прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, выканаў сваё абяцанне і запусціў працэдуру выхаду з расійскага грамадзянства.
Сёння ў Варшаве Валерый Сахашчык накіраваў форму нумар 5 да ўказа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі нумар 1325-2002 — аб выхадзе з грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Ліст адрасаваны Амбасадзе РФ.