БЕЛ Ł РУС

Самалёт «Белавія» Мінск-Анталья экстранна сеў у расійскай Астрахані

22.09.2022 / 18:18

Nashaniva.com

Самалёт авіякампаніі «Белавія», які ляцеў 21 верасня з Мінска ў Анталью, вымушаны быў экстранна сесці ў Астрахані. Як паведамляе тэлеграм-канал «Aviaincident», галоўны пілот прыняў рашэнне пасадзіць самалёт праз хворага пасажыра на борце.

Мяркуючы па інфармацыі сайта Flightradar24, самалёт вылецеў з Мінска ў 2:27 і ў 5:04 сеў у Астрахані. Праз гадзіну самалёт працягнуў палёт у Анталью.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула