БЕЛ Ł РУС

«Марыупальскі мяснік» стаў намеснікам міністра абароны Расіі

24.09.2022 / 12:57

Nashaniva.com

У Мінабароны Расіі перастаноўкі: замест генерала арміі Дзмітрыя Булгакава намеснікам Шайгу стаў генерал-палкоўнік Міхаіл Мізінцаў. 

Ён будзе адказваць за матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ўзброеных сіл РФ.

Брытанскія, еўрапейскія і ўкраінскія СМІ называлі Мізінцава «марыупальскім мясніком» і абвінавачвалі ў жорсткасці ў адносінах да мірнага насельніцтва падчас аблогі Марыупаля.

Супраць яго Вялікабрытанія ўвяла персанальныя санкцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула