БЕЛ Ł РУС

Венгрыя зноў заблакавала санкцыі супраць патрыярха Кірыла

28.09.2022 / 19:52

Nashaniva.com

Венгрыя ўжо другі раз перашкодзіла ўвядзенню санкцый Еўрасаюза супраць расійскага патрыярха Кірыла, паведаміў рэдактар «Радыё Свабода» ў пытаннях Еўропы Рыкард Ёзвяк.

«Некаторыя краіны-члены ЕС спрабавалі ўвесці санкцыі супраць патрыярха Кірыла, але Венгрыя заблакавала іх, як і ў мінулы раз», — напісаў Ёзвяк у сваім твітары.

Сваю пазіцыю Будапешт па-ранейшаму аргументуе тым, што ніводзін рэлігійны лідар не павінен быць унесены ў санкцыйны спіс. Тое, што Кірыл стаіць на пазіцыях поўнай падтрымкі развязанай расійскім кіраўніцтвам вайны ва Украіне і неаднаразова пра гэта выказваўся ў сваіх «пастырскіх» казанях, пад увагу не бярэцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула