БЕЛ Ł РУС

Мінгандлю прызнала незаконным платнае вяртанне тавару на Wildberries

30.09.2022 / 19:5

Nashaniva.com

У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю растлумачылі, што плата за вяртанне кожнага тавару, які не падышоў пакупніку, ў краме Wildberries, незаконная.

У ведамстве адзначылі, што сродкі за тавар належнай якасці павінны быць вернутыя ў поўным аб'ёме не пазней, чым праз сем дзён з моманту куплі. Гэтае патрабаванне тычыцца ўсіх крам, і Wildberries — не выключэнне.

«Патрабаванне ў спажыўца аплаты за дастаўку вернутага тавару на склад мае прыкметы навязвання спажыўцу платных дадатковых паслуг, якія ён не замаўляў і якія паводле заканадаўства спажывец не абавязаны аплачваць», — дадалі ва ўстанове.

У выніку інтэрнэт-крама выканала прадпісанне Міністэрства — платнае вяртанне адменена.

Чытайце таксама:

Чаму Wildberries у Беларусі працягвае браць грошы за вяртанне тавару

Wildberries у Беларусі ўвёў плату за вяртанне кожнага тавару для ўсіх карыстальнікаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула