БЕЛ Ł РУС

Дзве траціны жыхароў Літвы за тое, каб не ўпускаць расіян у ЕС

3.10.2022 / 12:13

Nashaniva.com

Амаль дзве траціны насельніцтва Літвы ўхваляюць рашэнне краін Балтыі і Польшчы не прымаць расійскіх турыстаў, сведчыць апытанне, праведзенае кампаніяй Vilmorus у верасні па замове BNS, піша Delfi.

Чэргі ў аэрапорце Унукава ў Маскве. Скрын відэа

Паводле даных даследавання, 62,5 % апытанага насельніцтва поўнасцю згодныя з гэтым рашэннем ці хутчэй падтрымліваюць яго.

Цалкам ці катэгарычна не згодныя з гэтым 24,3%. Яшчэ 13,2% рэспандэнтаў заявілі, што ў іх няма меркавання па гэтым пытанні

Падтрымку гэтай забароны, уведзенай у верасні, выказваюць людзі з вышэйшай адукацыяй і больш высокімі даходамі, жыхары буйных гарадоў і дзяржслужачыя. Між тым, людзі з невысокай адукацыяй, жыхары правінцыі, хатнія гаспадыні і пенсіянеры часцей супраць абмежаванняў на ўезд грамадзян Расіі.

Навуковы супрацоўнік Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта Нерыюс Малюкявічус адзначае, што вынікі апытання адлюстроўваюць той факт, што людзі баяцца Расіі. «У прынцыпе, бягучая геапалітычная сітуацыя адлюстроўваецца ў страхах людзей. Я б сказаў, што гэта рэпрэзентатыўна для цяперашняй сітуацыі», — сказаў BNS Малюкявічус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула