БЕЛ Ł РУС

Затрымалі гомельскага інжынера Аляксандра Стругальскага

4.10.2022 / 17:26

Nashaniva.com

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 45-гадовага галоўнага інжынера завода ААТ «Мілкавіта» Аляксандра Стругальскага, піша «Вясна».

Сілавікі сцвярджаюць, што мужчына нібыта «спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму», а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.

Матэрыялы перададзеныя ва УСК па Гомельскай вобласці для ўзбуджэння крымінальнай справы паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула