БЕЛ Ł РУС

У Індыі адкрылася фабрыка па перапрацоўцы недакуркаў у мяккія цацкі

6.10.2022 / 18:19

Nashaniva.com

Індыец Наман Гупта адкрыў на ўскраіне індыйскай сталіцы Дэлі фабрыку па перапрацоўцы недакуркаў у мяккія цацкі. З цыгарэтных фільтраў там робяць набіванне для прадукцыі. За год супрацоўнікі перапрацоўваюць мільёны недакуркаў у тоны валакна, піша Reuters.

Валокны цыгарэтных фільтраў у бавоўнаачышчальнай машыне

Спачатку рабочыя аддзяляюць фільтр ад абалонкі і рэшткаў тытуню — з іх робяць перапрацаваную паперу і кампостны парашок. Затым фільтр раздзяляюць на валокны. Іх адбельваюць і чысцяць у бавоўнаачышчальнай машыне. Атрыманым матэрыялам жанчыны набіваюць цацкі і падушкі.

Па звестках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, кураць амаль 30% дарослых індыйцаў — гэта 267 мільёнаў чалавек. На гарадскіх вуліцах пасля іх застаюцца тоны недакуркаў. Фабрыка Намана Гупты такім чынам дапамагае падтрымліваць сталіцу ў чысціні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула