БЕЛ Ł РУС

Пуцін даручыў ФСБ ахоўваць Крымскі мост

8.10.2022 / 20:08

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў на ФСБ паўнамоцтвы абароны Крымскага моста, дзе раніцай 8 кастрычніка адбыўся выбух.

Пуцін падпісаў указ аб узмацненні мер абароны транспартнага пераходу праз Керчанскую пратоку, Крымскага моста і магістральнага газаправода Краснадарскі край — Крым.

«Ускласці на Федэральную службу бяспекі Расійскай Федэрацыі паўнамоцтвы па арганізацыі і каардынацыі мер абароны транспартнага пераходу праз Керчанскі праліў, электрасеткавага энергамоста Расійская Федэрацыя — паўвостраў Крым і магістральнага газаправода Краснадарскі край — Крым у перыяд іх эксплуатацыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула