БЕЛ Ł РУС

У БДУ будуць шэсць з паловай гадзін чытаць Коласа. Без перапынкаў

18.10.2022 / 10:17

Nashaniva.com

У БДУ 3 лістапада пройдзе акцыя «Коласаўскі марафон. Новая зямля. На стрыме» да 140-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Шэсць з паловай гадзін удзельнікі флэшмоба будуць перадаваць эстафету адзін аднаму ў чытанні твора Якуба Коласа «Новая зямля». Урыўкі з паэмы агучаць студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ВНУ.

Мяркуецца, што за пазначаны час удзельнікі поўнасцю прачытаюць паэму.

Чытанне будзе транслявацца ў анлайн-трансляцыі на Youtube.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула