БЕЛ Ł РУС

У Пентагоне пракаментавалі разгортванне рэгіянальнай групоўкі войскаў у Беларусі

18.10.2022 / 10:47

Nashaniva.com

Міністэрства абароны ЗША сочыць за сітуацыяй у Беларусі, але на гэты момант не чакае ад разгортвання рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі прынцыповых зменаў у ход вайны ва Украіне. 

«На гэты момант у нас няма ніякіх прыкмет, якія прымусілі б нас змяніць нашы расклады на поле бою ў параўнанні з тым, што ёсць цяпер», — сказаў прадстаўнік Пентагона.

Нагадаем, што згодна з заявамі Мінабароны Беларусі, у краіну прыбудуць каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў, а таксама самалёты, танкі і іншае цяжкае ўзбраенне. У Беларусі ідзе схаваная мабілізацыя.

Чытайце таксама:

Ці створаць расійскія войскі ў Беларусі новы фронт супраць Украіны на поўначы

«У тым ліку шляхам ужывання ваеннай сілы». Мінск пагражае Украіне, Польшчы і Літве комплексам «прэвентыўных мер стратэгічнага стрымлівання»

Мінабароны анансавала прыбыццё ў Беларусь соцень адзінак расійскай бранятэхнікі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула