БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік украінскай разведкі: Да лета вайна павінна скончыцца

19.10.2022 / 13:02

Nashaniva.com

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыл Буданаў спрагназаваў, як далей будзе развівацца вайна.

«Да канца года мы яшчэ прасунемся наперад значна, гэта будуць значныя перамогі, вы хутка гэта ўбачыце», — сказаў ён.

Кіраўнік разведкі таксама заявіў, што вайна можа скончыцца ўжо да лета 2023 года.

«У канцы вясны гэта ўсё павінна скончыцца. Да лета ўсё павінна скончыцца», — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне, ці значыць «завяршэнне» выхад на межы 91-га года, Буданаў заявіў, што «для пачатку — выйдзем на гэтыя межы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула