БЕЛ Ł РУС

У Мінску здарылася ДТЗ з удзелам пяці аўто

20.10.2022 / 07:51

Nashaniva.com

Каля 21.00 22-гадовы мужчына на аўтамабілі «Фальксваген», які належыць каршэрынгавай службе, ехаў па вуліцы Вірскай з боку вуліцы Казінца ў напрамку вуліцы Брылеўскай, не справіўся з кіраваннем, пратараніў металічную агароджу і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілямі «Хонда», «Хёндэ», «Джылі», «Мерсэдэс», а затым перакуліўся.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр каршэрынгу, а таксама кіроўца і пасажыр аднаго з аўто былі шпіталізаваныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула