БЕЛ Ł РУС

Былога лідара Кітая Ху Цзіньтаа вывелі пад рукі з прэзідыума на з'ездзе КПК

22.10.2022 / 11:44

Nashaniva.com

Былы лідар Кітая Ху Цзіньтаа, які сядзеў у прэзідыуме з'езда Камуністычнай партыі Кітая, быў пад рукі выведзены з залы. Мяркуючы па відэакадрах, для 79-гадовага Ху гэта стала нечаканасцю, і ён спачатку не хацеў пакідаць сваё месца, піша Бі-бі-сі.

Пра прычыны здарэння не паведамляецца.

Ху Цзіньтаа займаў месца ў прэзідыуме побач з цяперашнім лідэрам краіны Сі Цзіньпінам. Калі Ху Цзіньтаа ўсё ж выйшаў з Прэзідыума, ён нешта сказаў Сі, і той кіўнуў яму ў адказ. Пасля гэтага былога кіраўніка Кітая вывелі з залы пасяджэнняў.

На цырымоніі закрыцця з'езда месца Ху Цзіньтаа побач з лідарам краіны заставалася пустым.

Пасля з'езда Камуністычнай партыі Кітая, які праходзіць з 16 па 22 кастрычніка, Сі Цзіньпіна абралі на чарговы пяцігадовы тэрмін лідара партыі і краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула