БЕЛ Ł РУС

Паміж Парыжам і Стамбулам зноў збіраюцца запусціць «Усходні экспрэс»

26.10.2022 / 21:46

Nashaniva.com

Французская кампанія Accor мае планы аднавіць знакаміты «Усходні экспрэс». Цягнікі паміж Парыжам і Стамбулам могуць пачаць курсіраваць у 2025 годзе.

Класічны «Усходні экспрэс» хадзіў па маршруце да 1977 года. Не так даўно ягоныя старыя вагоны выпадкова знайшлі на польскай чыгуначнай станцыі. Accor вырашыла адрамантаваць іх і вярнуць да жыцця.

Да праекта прыцягнулі студыю дызайну Maxime d'en Angeac. Цягнік плануюць выкарыстоўваць у тым ліку і ў турыстычных мэтах. Некаторыя фірмы ўжо распрацоўваюць свае маршруты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула