БЕЛ Ł РУС

Купіце тыраназаўраня!

5.10.2009 / 16:02

ЛК

шкілет тыраназаўра. Ілюстрацыя. Фота - labspaces.net

Аддамо ў добрыя рукі, нядорага. Дзіцятка тыраназаўра, узрост — 66 мільёнаў гадоў. Кошт — 5 мільёнаў даляраў (торг). На аўкцыёне ў Лас-Вегасе ніяк не могуць прадаць выдатна захаваны шкілет дыназаўра. Рэч у тым, што пакуль ніхто не гатовы перабіць цану выстаўленую прадаўцом, кампаніяй «Бонгамс і Батэрфілдс»: 5 мільёнаў даляраў.

Прадстаўнік кампаніі, Том Ліндгрэн, кажа, што ён цяпер кантактуе з некалькімі патэныйнымі кліентамі, установамі і прыватнымі асобамі і спадзяецца, што хоць мінімальны кошт будзе неўзабаве заплачаны. Прадстаўнік дадае, што быў пакупнік, але прапаноўваў «усяго толькі» 3,7 млн. З іншага боку, упартасць прадаўцоў можна зразумець: падобныя дыназаўравыя парэшткі былі прададзены ў 1997 г. за 8,3 млн даляраў.

170 костак тыраназаўра было знойдзена 17 гадоў таму ў Паўднёвай Дакоце (ЗША). Гэта больш за палову шкілета дыназаўра-драпежніка, які, нягледзячы на сваю нясталасць, меў рост 12 метраў і вагу 7,5 тонаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула