БЕЛ Ł РУС

У Брэсце затрымалі святара грэка-каталіцкай царквы

2.11.2022 / 21:03

Nashaniva.com

Перад пачаткам службы прыкладна ў 18:00 у грэка-каталіцкую царкву ў Брэсце прыехалі сілавікі і затрымалі мясцовага святара, айца Ігара Кандрацьева, паведаміў «Белсат».

Па інфармацыі «Белсата», сілавікі дагэтуль у царкве.

У дні пратэстаў Ігар Кандрацьеў выходзіў на вуліцы, размаўляў з дзяўчатамі і жанчынамі ў ланцугах салідарнасці, суцяшаў іх і маліўся разам з імі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула