БЕЛ Ł РУС

Субота, 12-га. Чэмпіён краіны вызначыцца ў апошнім туры

6.11.2022 / 15:53

Nashaniva.com

Сёння прайшлі матчы 29-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Золата чэмпіянату дастанецца або «Шахцёру», або «Энергетыку».

Салігорцы сёння выйгралі ў гасцях у «Слуцка» з лікам 1:0, а «Энергетык-БДУ» перамог «Гомель» (2:1). Такім чынам, інтрыга ў чэмпіянаце захавалася да апошняга тура.

Шахцёр — 62, Энергетык-БДУ — 60, БАТЭ — 56, Дынама-Мінск — 56, Іслач — 51, Мінск, Тарпеда-БелАЗ — 43, Гомель — 42. 

Матчы апошняга тура пройдуць 12 лістапада. «Энергетык-БДУ» згуляе з мінскім «Дынама», «Шахцёр» з «Белшынай», БАТЭ з «Арсеналам».

Пры аднолькавай колькасці ачкоў у «Шахцёра» і «Энергетыка» будзе прызначаны залаты матч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула