БЕЛ Ł РУС

2 гады калоніі — чарговы прысуд за «сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

6.11.2022 / 16:34

Nashaniva.com

Паводле праваабаронцаў, гэта ўжо 19-ы прысуд па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за «сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

У Гомельскім абласным судзе да двух гадоў калоніі асудзілі Уладзіслава Вайну. Яго прызналі вінаватым у «сайдзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса. У чым канкрэтна яго абвінавацілі — невядома. Справу разглядаў суддзя Алег Харашко.

Большасць крымінальных спраў па гэтым артыкуле былі заведзеныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне 24 лютага 2022 года ў сувязі з перадачай інфармацыі (фота, відэа) у беларускія тэлеграм-каналы аб расійскай ваеннай тэхніцы на тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула