БЕЛ Ł РУС

Сабаленка прайграла фінал выніковага турніру WTA

8.11.2022 / 08:20

Nashaniva.com

У фінале выніковага турніру Сусветнай жаночай асацыяцыі (WTA), што прайшоў сёння ноччу, Арына Сабаленка саступіла Каралін Гарсіі — 6:7, 4:6. 

Фота: БелТА

Удзел у фінале выніковага турніру ўзняў беларуску на пятае месца сусветнага рэйтынгу, Каралін Гарсія стала чацвёртай ракеткай свету.

Адметна, што на гэтым турніры Арына здолела перамагчы тройку лідараў сусветнага рэйтынгу.

У паўфінале яна была мацней за першую ракетку планеты польку Ігу Свёнтэк, а на групавым этапе перамагла туніскую тэнісістку Онс Джабер (2) і амерыканку Джэсіку Пегулу (3). Прайграла Марыі Сакары (5) з Грэцыі ў стартавым матчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула