БЕЛ Ł РУС

Футбольнага фаната затрымалі за здымак з нацыянальным сцягам, зроблены ў Германіі

8.11.2022 / 21:21

Nashaniva.com

За фотаздымак з бел-чырвона-белым сцягам, зроблены ў Германіі, сёння затрымалі фаната ФК «Гомель» Аляксея Барсукова, паведамляе выданне «Флагшток». 

Каб затрымаць аднаго чалавека, ГУБАЗіКу спатрэбілася дапамога як мінімум чатырох амапаўцаў.

Дадаткова гамяльчаніна абвінавацілі ў падпісках на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і назвалі лідарам «неанацысцкай каляфутбольнай групоўкі ФК «Гомель».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула