БЕЛ Ł РУС

Заўтра адбудзецца аўкцыён па продажы лецішча Ніны Багінскай

9.11.2022 / 20:21

Nashaniva.com

Сваякі вядомай і шанаванай ва ўсёй краіне пенсіянеркі просяць не ўдзельнічаць у аўкцыёне па продажы лецішча Ніны Багінскай, нават з самымі найлепшымі намерамі.

«Ужо заўтра адбудзецца аўкцыён, на якім АПВ будзе спрабаваць прадаць бабуліна лецішча. Гэта ўжо не першы раз, калі на яе ціснуць менавіта такім брыдкім шляхам: першы раз, некалькі гадоў таму, у іх усё ж не атрымалася прадаць яе маёмасць. Таму, даражэнькія, не падтрымлівайце і не легалізуйце фарс.

З усіх бакоў нам пачынаюць пісаць людзі і прапаноўваць выкупіць лецішча. Дзякуй, але ж гэта будзе мядзведжая паслуга — такім чынам адбываецца фінансаванне рэжыму.

Мая бабуля мае прынцыповую пазіцыю не плаціць аніякія штрафы, якія ёй прызначае гэтая бандыцкая ўлада па палітычных матывах. Яна не падпарадкуецца, і вы таксама не падпарадкуйцеся. Гэта прынцыповая пазіцыя ўсёй нашай сям'і. Калі ласка, паважайце гэта», — напісала ўнучка Ніны Багінскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула