БЕЛ Ł РУС

За ўдзел у пратэстах сурова пакаралі памочніка машыніста з Гомеля

14.11.2022 / 22:07

Nashaniva.com

У Гомельскім абласным судзе на закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд Юрыю Трапачову. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1 КК), паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), піша «Вясна».

Вядома, што абвінавачаны Трапачоў працаваў памочнікам машыніста ў лакаматыўным дэпо ў Гомелі, яму 41 год.

Суддзя Алег Харошка прыгаварыў Юрыя да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула