БЕЛ Ł РУС

З'явіўся каляндар на 2023 год з малюнкамі Паўла Севярынца ФОТЫ

15.11.2022 / 13:27

Nashaniva.com

Каляндар называецца «Беларусь — гэта святое». У ім змешчаныя цытаты на кожны месяц і малюнкі вядомых беларускіх храмаў.

 

«Малюнкі і словы Паўла мы некалькі гадоў збіралі з лістоў, якія ён піша і дасылае Францішку», — напісала ў фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец. 

Падрабязна разгледзець старонкі календара і замовіць яго можна тут. Кошт — 8 рублёў. 

У маі 2021 года Паўла Севярынца прыгаварылі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненнага рэжыму па артыкуле аб масавых беспарадках. Ён знаходзіцца ў зняволенні з 7 чэрвеня 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула