БЕЛ Ł РУС

Сёння па ўсёй Беларусі пачаўся «Гастрафэст»

17.11.2022 / 18:27

Nashaniva.com

Сёлета фестываль «Гастрафэст», які стартаваў 17 лістапада, ахоплівае ўсе рэгіянальныя цэнтры, у ім удзельнічаюць 88 устаноў са сваімі фірмовымі стравамі. 

Асаблівасць фестывалю ў тым, што ўсе ўстановы, якія ўдзельнічаюць, рыхтуюць свой фірмовы тэматычны сэт з фіксаванай цаной. Сёлета гэтая цана — 44 рублі.

Падрабязны спіс удзельнікаў і асартымент ужо апублікаваны на сайце Gastrofest.

Фірмовыя стравы, прапанаваныя ўстановамі, самыя разнастайныя: можна знайсці і сушы, і бургеры, і морапрадукты, і піцу. Таксама арганізатары заклікаюць удзельнікаў галасаваць за сэты, каб у выніку вызначыць пераможцу.

Працягнецца фестываль да 4 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула