БЕЛ Ł РУС

Макей, Хрэнін і Вальфовіч паляцелі ў Ерэван транспартным самалётам

22.11.2022 / 17:26

Nashaniva.com

Міністры абароны і замежных спраў Віктар Хрэнін і Уладзімір Макей разам з дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Вальфовічам адправіліся ў Ерэван на вайсковым транспартным самалёце Іл-76МД. Фота палёту апублікавала БелТА.

У Арменіі чыноўнікі з Беларусі прымуць удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі АДКБ і сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

Чаму лукашэнкаўцы паляцелі на нараду АДКБ не на прадстаўнічых самалётах, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула