БЕЛ Ł РУС

Здымак 3D тамаграфіі абаронцы зборнай Саудаўскай Аравіі аказаўся фэйкам

23.11.2022 / 12:31

Nashaniva.com

Сам футбаліст адзначыў, што з ім усё добра.

«Я добра пачуваюся. Не турбуйцеся. Зборную з перамогай», — заявіў Ясера аль-Шахрані са шпіталя.

У канцоўцы матча першага тура групавога этапа чэмпіянату свету, у якім саудыты выйгралі ў аргенцінцаў з лікам 2:1, галкіпер Махамед Аль-Аваіс каленам трапіў у сківіцу свайму ж абаронцу, пасля чаго той упаў на поле і не мог рухацца. Футбаліста вынеслі з поля на насілках.

А ўжо праз некаторы час у сетцы з'явіліся жудасныя скрыны 3D тамаграфіі, якія аказаліся фэйкам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула