БЕЛ Ł РУС

У Мінску аніматара затрымалі за словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага»

23.11.2022 / 16:37

Nashaniva.com

Праўладны тэлеграм-канал канал піша, што сузаснавальнік праекта «Разумны Мінск» Сяргей Саўкін «навязваў дзецям і іх бацькам палітычны падтэкст».

Сілавікі паказалі фота ідэі навагодняй праграмы, дзе ёсць словы «Стары Дзед Мароз стаміўся, таму прыйшоў час выбіраць новага». Акрамя гэтага, на відэа ён кажа, што «ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, блакаваў рух транспарту і быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы».

Паводле інфармацыі «Медыязоны», затрыманага клічуць Сяргей Саўкін. Па нашай інфармацыі, яму 34 гады і ён мае сямігадовага дзіцёнка.

«Разумны Мінск» — навукова-папулярны праект для дзяцей і іх бацькоў, які існуе з 2016 года. На занятках «Разумнага Мінска» дзяцей вучаць прыродазнаўчым навукам (там праводзяцца гурткі па хіміі і біялогіі) у гульнявой форме. Мяркуючы па відэа са старонак у сацыяльных сетках праекта, аніякага палітычнага зместу ў іхніх занятках не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула