БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая імаверная прычына смерці Макея

26.11.2022 / 18:8

Nashaniva.com

Сёння стала вядома, што памёр міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Яму было 64 гады. «Нашай Ніве» сталі вядомы некаторыя абставіны.

Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Наколькі вядома, ён не звярнуўся своечасова да медыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз.

Заўтра міністр замежных спраў збіраўся ў тэатр — на пастаноўку сваёй жонкі, актрысы Веры Паляковай-Макей, якую пасля пагромаў у тэатральным асяродку ў 2020—2021-м паставілі на чале Тэатра юнага гледача.

Чытайце таксама: Рука Масквы, помста Лукашэнкі ці проста інфаркт?

Як Макей правёў свой апошні тыдзень

Ціханоўская выказалася пра смерць Макея

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула