БЕЛ Ł РУС

Амбасадар Украіны падзякаваў беларусам за ўшанаванне памяці ахвяр Галадамору

27.11.2022 / 16:25

Nashaniva.com

«Дзякую ўсім украінцам і неабыякавым у Беларусі, якія далучыліся да акцыі «Запалі свечку памяці». Ведаю, што такія свечкі гарэлі ў многіх дамах у Мінску і ў іншых гарадах Беларусі. Памятаем. Яднаемся. Пераможам», — напісаў Ігар Кізім у фэйсбуку.

Фота: старонка Ігара Кізіма ў фэйсбуку

26 лістапада, калі ва Украіне згадваюцца ахвяры Галадамору 1932—1933 гадоў, амбасада далучылася да агульнанацыянальнай хвіліны маўчання, апусціўшы сцяг і выставіўшы запаленыя свечкі памяці на знешнюю агароджу.

Чытайце таксама:

«Гр. Сікорская ноччу зарэзала сваё 9-гадовае дзіця. Частку вантроб паспела з’есці». Галадамор: як савецкая ўлада рабіла людзей нелюдзямі 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула