БЕЛ Ł РУС

Кадыраў узнагародзіў Кадыраву ордэнам Кадырава

28.11.2022 / 21:37

Nashaniva.com

Кіраўнік Чачні ўзнагародзіў сваю дачку Хадзіжат найвышэйшай узнагародай рэспублікі — ордэнам Ахмата Кадырава. Ахмат Кадыраў — бацька Рамзана і дзед Хадзіжат, які кіраваў Чачнёй у 2000-2004 гадах, пакуль не загінуў у выніку замаху.

Хадзіжат Кадырава

22-гадовая Хадзіжат Кадырава цяпер узначальвае дэпартамент дашкольнай адукацыі мэрыі Грознага. 

У чэрвені гэтым жа ордэнам была ўзнагароджаная і старэйшая дачка Рамзана Кадырова, 23-гадовая Айшат. Яна ўзначальвае міністэрства культуры Чачні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула